Міхаіл Чудакоў - намеснік гендырэктара МАГАТЭ - пра будаўніцтва АЭС

3 марта 2020
Яшчэ адзін важкі крок на шляху да энерганезалежнасці Беларусі - будаўніцтва АЭС. Краіна практычна на парозе ўступлення ў клуб дзяржаў з элітнымі ядзернымі тэхналогіямі. Перспектывы відавочныя. Паводле папярэдніх прагнозаў, 20 % сусветнага спажывання энергіі сёлета прыпадзе на аднаўляльную і атамную энергетыку, што стане самым высокім паказчыкам за ўсю гісторыю. Місія МАГАТЭ ацаніла ядзерную інфраструктуру Беларусі. Спецыялісты міжнароднага агенцтва працавалі ў нашай краіне больш за тыдзень і заўтра гатовыя аб’явіць вынікі, наколькі рэспубліка гатовая да запуску атамнай станцыі. Напярэдадні прадстаўнікі МАГАТЭ вярнуліся з Астраўца, дзе будуецца Беларуская атамная станцыя. Першымі ўражаннямі ад убачанага з намі падзяліўся намеснік кіраўніка міжнароднага агенцтва Міхаіл Чудакоў (відэа).