Міжурадавы савет ЕАЭС пройдзе сёння ў Санкт-Пецярбургу

27 июля 2018

Лічбавае развіццё краін ЕАЭС, узаемадзеянне ў сферах энергетыкі і транспарту, прамысловая кааперацыя і мытнае супрацоўніцтва. Прэм'ер-міністры Расіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Арменіі абмяркуюць сёння найболей важныя пытанні Еўразійскага эканамічнага саюза. У Санкт-Пецярбургу сёння пройдзе міжурадавы савет ЕАЭС. Дар'я Белавусава-Пятроўская працягне.

Сёлета міжурадавы савет Еўразійскага эканамічнага саюза збіраецца ўжо другі раз. У лютым пасяджэнне праходзіла ў Алма-Аце, і вось амаль праз паўгода прэм'ер-міністры Расіі, Беларусі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана сустракаюцца ў паўночнай сталіцы Расіі - Санкт-Пецярбургу.

На парадку дня каля двух дзясяткаў важных для саюза пытанняў. Адно з іх - стварэнне адзінай сістэмы транзіту грузаў па мытнай тэрыторыі ЕАЭС. Усе тавары павінны быць прамаркераваныя спецыяльнай сістэмай ідэнтыфікацыі. Уся інфармацыя пра іх заносіцца ў адзіны рэестр. Гэта дазволіць прасочваць іх рух, такім чынам, забяспечыць роўныя ўмовы канкурэнцыі, павысіць якасць тавараў, дапаможа весці барацьбу з шэрым рынкам і кантрафактам, а таксама зробіць празрыстай сістэму залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі краін ЕАЭС і павысіць рост збіральнасці падаткаў. Яшчэ адна важная задача, якая сёння стаіць перад саюзам, - развіццё лічбавай эканомікі. Гэта датычыцца электроннай камерцыі (гандлю), укаранення IT-тэхналогій у транспарце, прамысловасці і мытнай справе.

Пасля пасяджэння міжурадавага савета ЕАЭС запланаваная двухбаковая сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі - Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева.