Міжнацыянальны бізнес-дыялог Беларусі і Кыргызстана на Першым канале Беларускага радыё апоўдні

31 августа 2017

Павышэнне тавараабароту, будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і абмен вопытам у культурнай і спартыўнай сферах. Гэтыя і многія іншыя тэмы абмеркавалі дзелавыя колы Беларусі і Кыргызстана ў адной са студый Дома радыё напярэдадні Дня незалежнасці азіяцкай дзяржавы. Больш чым тры тысячы кіламетраў адлегласці сцерліся пасродкам радыёмоста паміж Мінскам і Бішкекам дзякуючы ініцыятыве беларускага боку.

Віктар Дзенісенка, начальнік упраўлення МЗС Беларусі: "У два і больш разы тавараабарот сёлета за 6 месяцаў вырас, дасягнуў каля 54 мільёнаў долараў. І я думаю, па выніках года каля 100 мільёнаў долараў будзе. Акрамя таго, лічу, што добры пачатак - стварэнне сумеснага прадпрыемства па зборцы горна-руднага абсталявання з перспектывай выхаду на здабычу карысных выкапняў, і гэта будзе мець добрыя перспектывы".

Поўную версію гутаркі паміж Мінскам і Бішкекам слухачы Першага канала нацыянальнага радыё пачуюць сёння апоўдні. У гэты ж час міжнацыянальны дыялог прагучыць і ў эфіры кыргызскай станцыі "Бірынчы".