Міжнародны форум прадпрымальніцтва праходзіць у Мінску

18 ноября 2014

Лідары бізнесу з 30-ці краін прыехалі ў Беларусь, каб ацаніць дзелавое асяроддзе і абмяняцца вопытам. Сустрэча стала цэнтральнай падзеяй Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, які гэтымі днямі праходзіць у 150-ці краінах. Беларусь удзельнічае ў гэтай сусветнай падзеі толькі чацвёрты раз. Эксперты адзначаюць паляпшэнне дзелавога клімату ў нашай краіне. Беларускія бізнес-праекты часцей прыцягваюць замежных інвестараў.


Уладзімір Карагін, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў: Кожны бізнес-форум пашырае палітру спазнання Беларусі, але, з іншага боку, сам беларускі бізнес навучыўся ствараць праекты, цікавыя інвестарам. І сёння нашы праекты абмяркоўваюцца ў розных пунктах свету - у Берліне, Дубаі, Лондане, Вашынгтоне.


Нагадаем, Беларусь знаходзіцца на 57-м месцы ў рэйтынгу краін са спрыяльным бізнес-кліматам. Але аналітыкі гавораць, што патэнцыял Мінска можа дацягнуць да першай трыццаткі.