Больш як 8 тысяч удзельнікаў з 15 краін. У цэнтры ўвагі - лічбавыя тэхналогіі. У Мінску адкрыўся першы ў СНД міжнародны форум па смартыфікацыі рэальнага сектара эканомікі. Сярод спікераў - эксперты з ЗША, Паўднёвай Карэі, Кітая, Ізраіля, Германіі. Пандэмія каранавіруса ўнесла карэкцівы ў фармат, частка дзелавой праграмы форуму арганізавана анлайн. Для тых, хто прысутнічае на пляцоўцы, падрыхтавана спецыялізаваная выстава. Прапанавана больш за сотню экспанентаў.
Форум праходзіць у футбольным манежы і завершыцца ў гэту пятніцу.
Міжнародны форум па смартыфікацыі рэальнага сектара эканомікі праходзіць у Мінску
30 сентября 2020













