Міжнародны форум "Антыкантрафакт 2018" адкрываецца ў Маскве

19 ноября 2018

Як стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця легальнага бізнесу на тэрыторыі ЕАЭС? Гэтае пытанне стане адным з асноўных на міжнародным форуме "Антыкантрафакт 2018". Ён адкрываецца сёння ў Маскве. Удзельнікі з Расіі, Беларусі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана абмяркуюць больш як дзясятак важных пытанняў для Еўразійскага эканамічнага саюза. У прыватнасці, пытанні абароны рынку краін ЕАЭС ад кантрафакту і фальсіфікату, аховы інтэлектуальнай уласнасці, стварэнне адзінай сістэмы лічбавай маркіроўкі тавараў.