Міжнародныя эксперты ацанілі малочную прадукцыю кампаніі Савушкін прадукт

6 июня 2014

У Беларусі ўмеюць вырабляць якасныя тавары! У гэтым упэўніліся міжнародныя эксперты, якія ацанілі малочную прадукцыю кампаніі Савушкін прадукт. Найбуйнейшы перапрацоўшчык малака ў краіне прыняў удзел у конкурсе Superior Taste Award-2014 у Бельгіі. На суд журы (а гэта прадстаўнікі самых прэстыжных еўрапейскіх кулінарных інстытутаў) кампанія прапанавала тры віды прадукцыі, і кожны з іх атрымаў адразу па дзве залатыя зоркі.


У чым сакрэт поспеху - цікавілася Вікторыя Патоня.


Конкурс якасці прадуктаў харчавання і напояў у Бельгіі - адзін з самых аўтарытэтных у свеце. Сёлета ён прымаў 120 краін-удзельніц. Вядучыя шэф-повары і самелье тэставалі прадукцыю метадам сляпой дэгустацыі. Не ведаючы брэнда, эксперты ацэньвалі выключна ўласцівасці самога прадукту: пах, густ, колер.


Савушкін прадукт стаў першым і адзіным вытворцам малочных вырабаў Беларусі, які прыняў удзел у гэтым спаборніцтве.


Алена Васянкова, начальнік упраўлення маркетынгу і рэкламы ААТ Савушкін прадукт:


Высокую ўзнагароду, якая гучыць як Выдатны смак, атрымалі тры прадукты кампаніі. Гэта тварог Савушкін хутарок, ёгурт Савушкін сметанковы і сыр Брэст-Літоўск: экстравытрыманы. Рашэнне па ўдзеле ў дадзеным конкурсе было прынята дзякуючы таму, што адзнака, атрыманая па выніку конкурсу - незалежная і бесстаронняя.


Узнагарода, атрыманая на конкурсе, свайго роду Оскар у галіне смаку. Прэмія з'яўляецца надзейным паказчыкам перавагі, што можа быць скарыстана для падтрымання іміджу кампаніі.


Крысціян Дэ Бо, кіраўнік Міжнароднага інстытута смаку і якасці, Бельгія: Гэтае прызнанне - фантастычнае дасягненне для прадпрыемства Савушкін прадукт. Журы палічыла, што кожны пратэставаны тавар мае выключны смак і якасць. Гэтая кампанія можа ганарыцца, што мае прадукты з такімі высокімі рэйтынгамі. А ўзнагарода за цудоўны смак з'яўляецца ўнікальным сертыфікатам якасці, асабліва ва ўмовах канкурэнтнага рынку, як сёння.


Усю малочную прадукцыю кампанія вырабляе выключна са свежага суцэльнага малака. Сыравінная зона пастаянна пашыраецца, растуць вытворчыя магутнасці. У самым сэрцы завода ў сярэднім за суткі перапрацоўваюць каля паўтары тысячы тон малака. Тут выпускаюць больш за 200 відаў прадукцыі.


Фасоўку густых ёгуртаў вырабляюць на гэтай лініі, аналагаў якой у Беларусі няма. Магутнасць абсталявання - больш за 20 тысяч адзінак за гадзіну. Раней такую ўпакоўку прывозілі выключна з-за мяжы. Савушкін прадукт зрабіў яе больш даступнай айчыннаму спажыўцу, тым самым умацаваў свае пазіцыі як найбуйнейшага экспарцёра малочнай прадукцыі на сусветным рынку. Прадукты пад брэндам Савушкін вядомыя не толькі ў Беларусі, але ў краінах СНД, у Іарданіі, Сінгапуры, Арабскіх Эміратах. З мінулага года замацаваліся і на рынку Еўрасаюза.


Кожны другі беларускі пакупнік аддае перавагу прадукцыі кампаніі Савушкін прадукт. А гэта, бадай, і ёсць самая высокая адзнака для вытворцы.