Міжнароднае энергетычнае агенцтва назвала наступствы забруджвання трубаправода "Дружба"

15 мая 2019
Страта даверу пакупнікоў і пошук новых пастаўшчыкоў сыравіны. Сёння Міжнароднае энергетычнае агенцтва назвала наступствы забруджвання трубаправода "Дружба". Там уважліва сочаць за сітуацыяй. Эфект ад прыпынення для беларускіх НПЗ агенцтва ацаніла ў зніжэнні перапрацоўкі на 80 тысяч бараляў за суткі з красавіка па ліпень. У сваю чаргу страта даверу еўрапейскіх партнёраў можа ўзмацніць націск на цэны на цяжкія і сярэднія сарты нафты. Нагадаем, 19 красавіка канцэрн "Белнафтахім" заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба".