Міжнародная выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення працягвае сваю працу па секцыях

16 мая 2019

Баявыя браніраваныя машыны, сродкі агнявога паражэння і беспілотная авіяцыя. Міжнародная выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення працягвае сваю працу па секцыях. Сёння распрацоўшчыкі больш дэталёва прэзентуюць сваю прадукцыю. Асобную ўвагу заслугоўваюць інфармацыйныя тэлекамунікацыйныя тэхналогіі. Сярод іх прадукцыя айчыннага вытворчага аб'яднання "Агат" "Альянс", якую ўжо ў журналісцкіх колах называюць Скайнет. Аўтаматызаваная сістэма кіравання аб'ядноўвае некалькі патокаў інфармацыі з розных крыніц і дазваляе камандзіру не толькі бачыць сітуацыю, але пралічваць і кіраваць падраздзяленнямі.

І літаральна напярэдадні радыёрэлейная стратасферная станцыя "Гарызонт" па загадзе міністра абароны была пастаўлена на ўзбраенне.