Пра баланс інтарэсаў дзяржавы і грамадства гаворылі на Міжнароднай канферэнцыі па антыманапольным рэгуляванні. Яна прайшла сення у анлайн-фармаце. Да дыялогу па абмене вопытам запрошаны антыманапольныя органы краін СНД, прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Размова ідзе аб правапрымяняльных практыках, у тым ліку і падчас пандэміі.
Баланс інтарэсаў грамадства і дзяржавы
З гэтым выклікам сутыкнуліся вытворцы, гандаль і пакупнікі. Каб абараніць свой рынак ад росту сусветных цэн і зрабіць даступнымі асноўныя прадукты харчавання, Беларусь, напрыклад, увяла коштавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары. І часовыя меры прыносяць вынік. На чале МАРГ ставіць развіццё канкурэнцыі і ўсярэдзіне кожнай краіны, і ва ўзаемадзеянні на агульных рынках СНД і ЕАЭС.
Міжнародная канферэнцыя праходзіць напярэдадні 5-годдзя Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.













