Склад удзельнікаў вялікі. Амаль два дзясяткі чалавек - за адным сталом, бадай, увесь эканамічны блок краіны. З удзелам Прэзідэнта трэба правесці глыбокі аналіз цяперашняй сітуацыі. Грашова-валютная палітыка, праца беларускіх прадпрыемстваў у цяперашніх умовах і іх крэдытная падтрымка, а таксама ў цэлым сітуацыя ў банкаўскай сферы - такія пытанні на парадку дня.
Не дапусціць падзення эканомікі
Раней, нагадаем, Прэзідэнт Беларусі патрабаваў, каб Нацыянальны банк больш працаваў у цэлым на эканоміку краіны. У няпросты час трэба знаходзіць любы шанц для росту. Экспарт і замяшчэнне імпарту - пытанне ўстойлівасці краіны. Грошы павінны ў першую чаргу ісці на падтрымку працоўных калектываў. Патрэбныя экспартныя кантракты. Працаваць на склад недапушчальна. Усе іншыя падрабязнасці нарады ў Палацы Незалежнасці - у нашых наступных выпусках навін.













