Мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі прайшлі і ў Францыі

3 июля 2017

У Ліёне адбылася прэзентацыя консульстваў. Другі год запар там адкрыўся беларускі павільён. Сваю прадукцыю прапанавалі амаль два дзясяткі мінскіх прадпрыемстваў. Госці змаглі пазнаёміцца і з турыстычнымі магчымасцямі беларускай сталіцы.

А ў выкананні музычнага калектыва "Харошкі" прагучала знакамітая "Купалінка". Дарэчы ў Ліёне ўпершыню прайшла акцыя "Праспяем гімн Беларусі разам". Раней яе правялі ў Парыжы.