Мемарандум аб паразуменні падпісалі Мазамбік і Беларусь

22 июля 2014

Паўднёваафрыканская краіна разглядае нашу дзяржаву як партнёра для развіцця бізнес-адносін у сельскай гаспадарцы і аграпрамысловым комплексе. Мазамбік - гэта 35 мільёнаў гектараў ворнай зямлі. Афрыканскія аграрыі зацікаўленыя ў вопыце беларускіх калегаў.


Арманда Інрога, міністр гандлю і прамысловасці Мазамбіка: Мазамбік у апошні час дэманструе тэмпы росту ВУП парадку 7,5 % за год. Гэта датычыцца апошніх 20 гадоў эканамічнага развіцця краіны і з'яўляецца адной з самых прывабных краін у плане замежных інвестыцый у Паўднёвай Афрыцы.


Уладзімір Улаховіч, намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты: Трэба і нашу краіну сёння прадстаўляць як паўнавартаснага глабальнага гульца. Мы гандлюем амаль са 180 краінамі свету. І па некаторых экспертных пазіцыях Беларусь знаходзіцца ў топе, нягледзячы на тое, што мы не такая вялікая краіна. І тое, што мы рухаемся ў Афрыку, - гэта вельмі сур'ёзны і правільны падыход.


Тавараабарот паміж краінамі за 2013-ы спыніўся на 9 мільёнах долараў. Бягучы год, паводле экспертных ацэнак, адзначыцца нарошчваннем экспартных пазіцый.