МНС пастаўлена задача не дапусціць надзвычайных сітуацый падчас уборачнай

8 августа 2017

Не дапусціць надзвычайных сітуацый падчас уборачнай - такая задача пастаўлена МНС. У кожным рэгіёне працуюць мабільныя рэйдавыя групы, асаблівая ўвага - стану мехдвароў, тэхнікі, занятай на ўборцы ўраджаю, умовам захоўвання збожжа. На працягу ўсёй уборачнай кампаніі ратавальнікі вядуць штодзённы кантроль за забеспячэннем камбайнаў сродкамі пажаратушэння. Арганізавана і дзяжурства ў полі.

З пачатку ўборачнай у Магілёўскай вобласці не дапушчана ніводнага надзвычайнага здарэння.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя