МАЗ пашырае геаграфію экспарту тэхнікі

13 Жніўня 2019
Для кожнага рэгіёна свае мадэлі і дадатковыя опцыі. Мінскі аўтамабільны завод пашырае геаграфію экспарту тэхнікі. З улікам  кліматычных умоў ва Узбекістан сёлета паставілі  ўжо 180 аўтамабіляў МАЗ. Спецыяльныя аўтобусы рыхтуюцца на экспарт у краіны Афрыкі. Адна з самых перспектыўных мадэляў – МАЗ-303. Машына з рухавіком экалагічнага фармату "Еўра-6" зроблена  з трывалых, але лёгкіх матэрыялаў. У аўтобуса больш камфартабельны салон на  110 пасажыраў. Навінкай ужо зацікавіўся не толькі Мінск, але многія гарады Польшчы, Сербіі, Румыніі

Аляксандр Радзілавец, начальнік аддзела экспарту пасажырскай тэхнікі ў далёкае замежжа Мінскага аўтамабільнага завода:

"У нас ёсць нават запыты з Германіі. Сёння з гэтым аўтобусам можна спрабаваць удзельнічаць і там. Таксама на каркасе гэтага аўтобуса мы плануем зрабіць электробус. І ён таксама будзе адпавядаць тэндарным умовам. Электробусы ў кожным горадзе розныя, таму калі каркас будзе даведзены і з'явіцца магчымасць устаноўкі батарэй розных тыпаў, гэта будзе крок наперад".

 Адзначым, напярэдадні МАЗ адзначыў 75-годдзе. За гэты час прадпрыемства распрацавала больш за паўтысячы мадэляў тэхнікі. Усяго ж выпушчаны 2 мільёны машын.