МАЗ прадэманстраваў свае апошнія распрацоўкі

8 августа 2014
МАЗ прадэманстраваў свае апошнія распрацоўкі напярэдадні святкавання 70-годдзя прадпрыемства. На заводзе прайшла прэзентацыя. У цэнтры ўвагі прэсы і запрошаных удзельнікаў стаў новы седлавы цягач экалагічнага класа Еўра-6. У сувязі з увядзеннем у Еўропе новых экалагічных патрабаванняў шматлікія вытворцы цяжкіх грузавікоў перайшлі на выпуск такой прадукцыі. Агульнаеўрапейскую тэндэнцыю актыўна падтрымаў і Мінскі аўтамабільны завод. Новы цягач адкрые цэлы мадэльны шэраг аўтатэхнікі МАЗ. На базе гэтай платформы плануецца стварэнне розных кірункаў бартавых аўтамабіляў, самазвалаў, а таксама спецтэхнікі.

Яўген Крупенька, выконваючы абавязкі намесніка камерцыйнага дырэктара па маркетынгу: Зараз у Еўропе дзейнічаюць вельмі жорсткія экалагічныя патрабаванні. Спецыяльна для еўрапейскіх спажыўцоў традыцыйных, якія даўно чакаюць гэту тэхніку, і былі створаны гэтыя мадэлі. У нас ёсць развітая сетка тавараправодная ў Еўропе, сэрвісная сетка і зборачныя вытворчасці ў Сербіі і ў Прыбалтыцы, якія чакаюць і спадзяюцца, што ў найбліжэйшы час гэта тэхніка да іх прыйдзе.

Перад тым як трапіць да еўрапейскага спажыўца, грузавік павінен прайсці тэсціраванне і сертыфікацыю, прычым тэставыя выпрабаванні будуць праводзіцца не толькі на тэрыторыі Беларусі і Расіі, але і ў іншых еўрапейскіх краінах. Разам з цягачом, канструктары МАЗа прадэманстравалі пілотныя мадэлі гарадскога аўтобуса і бартавога грузавіка з рухавікамі, якія працуюць на звадкаваным газе.