МАЗ прэзентаваў машыну на газавым паліве

13 марта 2020
Навінку айчыннага машынабудавання прэзентаваў Мінскі аўтамабільны завод - гэта тэхніка для спецаўтапрадпрыемстваў, якая працуе на газавым паліве. Першы ўзор быў сабраны на Магілёўтрансмашы. У новым аўтамабілі прыменены еўрастандарт па бяспецы - усталявана відэаназіранне за якасцю загрузкі. У перспектыве ён зможа перавозіць да 4 тон грузу. Выкарыстанне экалагічна чыстага паліва дазволіць скараціць расходы амаль на 40 працэнтаў. Тэставая эксплуатацыя машыны пройдзе на Магілёўскім спецаўтапрадпрыемстве.