Майстар-клас па развіцці аграэкатурызму ўсходнім суседзям давалі ў Віцебскай вобласці

25 мая 2013
У расіян сельскі адпачынак толькі пачынае развівацца, таму беларускі вопыт для іх бясцэнны. Практычная база па агратурызме за некалькі гадоў у нашай краіне назбіралася добрая. 
Па колькасці аграэкасядзібаў сёння лідзіруе Мінская вобласць. З кожным годам іх становіцца ўсё больш. Рост назіраецца не толькі ў колькасці, але і ў якасці - галоўным крытэрыі турбізнесу.