Масавае жніво - 2018 практычна завершана. 5 мільёнаў тон хлеба атрымалася сабраць у Беларусі

19 августа 2018

Масавае жніво - 2018 практычна завершана. Больш за ўсіх намалацілі па традыцыі ў сталічным рэгіёне. На сёння там сабрана мільён 284 тысячы тон збожжа. Усяго 80 тысяч да запаветнай планкі не хапіла сёлета Брэсцкай вобласці - лідару па тэмпах уборкі. На трэцім месцы па намалоце Гродзенская вобласць. І калі ў гэтых рэгіёнах і ў Гомельскім работы ідуць на апошніх гектарах, то Віцебскай і Магілёўскай абласцям трэба яшчэ асвоіць да 15 % плошчаў.