Масавая ўборка збожжавых завершана

22 августа 2013

Пра гэта заявілі сёння ў профільным міністэрстве. У Нясвіжскім раёне жніво завяршылася яшчэ 18 жніўня. Сярэдняя ўраджайнасць - больш як 60 цэнтнераў з гектара, але ў некаторых гаспадарках ураджай пшаніцы дасягаў 90 цэнтнераў з гектара. Усе працы прайшлі зладжана. Дзякуючы сучасным зернесушыльным комплексам дапрацаванае збожжа новага ўраджаю засыпана ў засекі. Большасць палёў цалкам убрана, нават няма саломы.


Зрэшты, хлебаробы гавораць, што ўборка збожжавых - гэта толькі першы этап. І з ім паспяхова справіліся. Наперадзе - кукуруза і цукровы бурак. Паводле прагнозаў, ураджаі будуць добрыя.