Масавая ўборка збожжавых у цэнтральным рэгіёне амаль завершана

21 августа 2017

Масавая ўборка збожжавых у цэнтральным рэгіёне амаль завершана - 92,5 % плошчаў убрана. У агульны намалот амаль 7 мільёнаў тон самы вялікі ўклад унеслі аграрыі Мінскай вобласці - мільён 770 тысяч тон збожжа.

У выхадныя ў агракамбінаце "Ждановічы" ўшаноўвалі аднаго з лідараў жніва. Міхаіл Саладуха - першы і адзіны ў нашым рэгіёне намалаціў 4 тысячы тон збожжа. Гэта не першая яго перамога. Тройчы ва ўборачных Саладуха перамагаў у рэспубліканскім спаборніцтве і на "Дажынках" прымаў асабістыя віншаванні ад Кіраўніка дзяржавы. Віншаванні падчас сёлетняй гарачай пары камбайнер атрымаў ў полі.

Агракамбінат "Ждановічы" сёлета дэманструе высокую ураджайнасць - 60,7 цэнтнера з гектара.