Масавая ўборка ў Беларусі набліжаецца да завяршэння

16 августа 2019

Аграрыі ўжо намалацілі каля шасці мільёнаў тон збожжа. Засталося асвоіць яшчэ 15 працэнтаў плошчаў. Амаль паўтара мільёна тон на рахунку аграрыяў Мінскай вобласці. У лідарах Нясвіжскі, Слуцкі, Капыльскі, Мінскі і Пухавіцкі раёны. Сярэдняя ўраджайнасць - 34,4 цэнтнера з гектара. У асобных частках цэнтральнага рэгіёна ўжо рыхтуюцца да "Дажынак". Наогул масавую ўборку ў Мінскай вобласці плануюць завяршыць да канца тыдня, аднак надвор'е ўносіць карэкціроўкі ў працу на палях. Ужо завяршыла ўборку Брэсцкая вобласць. На фінішнай прамой Гродзенскі, Мінскі, Гомельскі і Магілёўскі рэгіёны. У самай паўночнай вобласці збор ураджаю падоўжыцца да канца жніўня.