Масавая ўборка ўраджаю ў краіне працягваецца

3 августа 2017

Зараз да пытанняў харчовай бяспекі. Масавая ўборка ўраджаю ў краіне працягваецца. Сухое надвор'е дапамагае аграрыям паскорыцца.

На сёння гаспадаркі намалацілі мільён 269 тысяч тон. Гэта амаль 17 % плошчаў. З кожным днём расце і ўраджайнасць. Ужо больш за 34 цэнтнераў з гектара. Хутчэй за ўсіх працуе Брэсцкі рэгіён. Тут убрана амаль 40 % плошчаў - намалочана 472 тысячы тон збожжа. Траціну ўраджаю сабралі ў Гомельскай вобласці - 364 тысячы тон. Далей ідзе Мінскі рэгіён - амаль 200 тысяч тон збожжа, у Гродзенскім - 165 тысяч. У гаспадарках усходняга рэгіёна сабрана больш за 5 % хлеба. Актыўна працуе і поўнач Беларусі.