Маштабная выстава беларускіх вытворцаў стартуе сёння ў Кіеве

10 апреля 2018

Вядучыя кампаніі пакажуць свае распрацоўкі ў сферах машынабудавання, нафтахіміі, транспарту, лагістыкі, сельскай гаспадаркі, харчавання, лёгкай прамысловасці і турызму. Праграма Made in Belarus уключае і прэзентацыі прадпрыемстваў. Ключавым момантам стане канферэнцыя "Украіна-Беларусь: перспектывы супрацоўніцтва". У ёй прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў дзвюх краін, а таксама Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Гандлёва-прамысловай палаты Украіны.