Маштабная прэзентацыя пасажырскай тэхнікі Мінскага аўтазавода прайшла ў Маскве

20 июня 2015

Перавозчыкам прадэманстравалі лепшыя ўзоры аўтобусаў і тралейбусаў беларускай вытворчасці. Урад расійскай сталіцы зараз праводзіць маштабную мадэрнізацыю транспартнай інфраструктуры Масквы. Яна датычыцца і змены рухомага складу і кіравання сістэмай транспарту. Аб’яўлены шэраг конкурсаў, на якіх перавозчыкі павінны выбраць лепшыя прапановы ад вытворцаў тэхнікі. Так што ў беларускіх аўтамабілебудаўнікоў з'явіўся шанец нарасціць прысутнасць на рынку Масквы.

Адной з пераважных рыс беларускай прапановы можа стаць вытворчасць аўтобусаў на газаматорным паліве. Яны дазволяць эканоміць на кошце гаручага і маюць больш высокі клас экалагічнасці.