Машынабудаўнічыя прадпрыемствы Мінска пашыраюць інтарэсы ў краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі

31 января 2019

Машынабудаўнічыя прадпрыемствы сталіцы пашыраюць свае інтарэсы ў краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Мінскі аўтазавод можа стварыць зборачныя вытворчасці ў Алжыры і Нігерыі. У сваю чаргу “Амкадор” паставіць у Зімбабвэ 40 адзінак тэхнікі. Машынабудаўнічы холдынг у цэлым за год рыхтуе 10 новых мадэляў для серыйнага выпуску. Таксама прадпрыемства робіць стаўку і на маладых спецыялістаў як інжынерных, так і рабочых спецыяльнасцей. Толькі за мінулы год на заводы холдынга прыйшлі на працу каля 80 чалавек.

Адна з форм сацыяльнай падтрымкі машынабудаўнічага холдынга - будаўніцтва жылля для сваіх работнікаў. Напярэдадні новы дом у аграгарадку Калодзішчы прыняў навасельцаў.

Дарэчы, у Калодзішчах пабудуюць і новы завод па выпуску франтальных і ўніверсальных пагрузчыкаў. У планах стварыць на гэтым прадпрыемстве 1350 новых рабочых месцаў.