Машынабудаўнікі сталіцы і вобласці выходзяць на новыя напрамкі экспарту

6 сентября 2018

Машынабудаўнікі сталіцы і вобласці прэзентуюць арыгінальныя мадэлі і выходзяць на новыя напрамкі экспарту.

ПастАўкі МАЗа ў Афрыку вЫрастуць на 15 %, а БелАЗ накіраваны на рынак Лацінскай Амерыкі. Дзе яшчэ каціруюцца машыны з паметкай "Зроблена ў Беларусі"?

Пра дасягненні і перспектывы нашых заводаў-гігантаў Аляксей Кандраценка. Мінскі аўтазавод узяўся за белыя плямы на экспартнай карце Чорнага кантынента. Новая зборачная вытворчасць у Егіпце, пастаўкі аўтобусаў і грузавікоў у Судан, Анголу, Гану і Гвінею. Агульны аб'ём з пачатку года - 105 адзінак тэхнікі МАЗ.

Яшчэ адзін экспартны вектар Мінскага аўтазавода накіраваны на краіну-суседку. 100 аўтобусаў да канца года адправяцца ва ўкраінскі Львоў.

Сёння імідж сталічных машынабудаўнікоў ствараюць і дасягненні МАЗа ў міжнародным аўтаспорце. У планах у каманды новыя ралі і, напэўна, новыя перамогі.

Ноу-хау і пошук новых дзелавых партнёраў. Гэты трэнд сёння з асаблівым настроем развівае і Беларускі аўтазавод. БелАЗу – 70.

Увесь верасень пройдзе пад знакам беларускіх машынабудаўнікоў. У апошнюю нядзелю месяца іх прафесійнае свята. Спецыялісты гэтай галіны эканомікі з усёй краіны збяруцца ў Жодзіне 28 і 29 верасня. Нагода, вядома, павіншаваць юбіляра - БелАЗ. І для гэтага кожнаму будзе што падарыць і паказаць.