МАРГ увёў рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары

17 апреля 2020
Тавараў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, з сённяшняга дня стала больш. Спіс папоўніўся кансервамі - рыбнымі і мяснымі, кавай, пітной вадой, мылам і сродкамі гігіены. Улічваючы, што ў сакавіку быў высокі попыт на гэтыя тавары, некаторыя вытворцы і магазіны вырашылі адказаць істотным павышэннем кошту. Каб спыніць гэта і зрабіць тавары паўсядзённага попыту даступнымі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю сваёй пастановай пашырыла спіс сацыяльна значных тавараў. Гэта значыць - мінімальная гандлёвая надбаўка на іх ад 15 да 30%, а рэнтабельнасць вытворцы - не вышэйшая за 10%. 


Дзяржрэгуляванне цэн на 90 дзён ужо дзейнічае таксама на антысептыкі і ахоўныя маскі


Паралельна, каб не было дэфіцыту, у прыватнасці, імпартных тавараў на паліцах магазінаў, якія не штодня ў нашым кошыку, адмяняецца часовае абмежаванне росту цэн (не больш за паўпрацэнта на месяц) ад вытворцаў і пастаўшчыкоў тавараў і паслуг.