МАРГ прапануе дадатковыя меры для абароны ўнутранага рынку

12 февраля 2020
Цэнавая стабільнасць і абарона ўнутранага рынку. На гэта сёння сфакусавана ўвага Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Непакоіць  імпарт, які расце, па прадуктах і прамтаварах. Доля нашых  тавараў сёння ніжэйшая  за 80 %, а гэта падстава звярнуць увагу гандлю, што ён ставіць на паліцу. Аб гэтым было заяўлена сёння на калегіі ведамства з удзелам першага віцэ-прэм'ера Крутога. Сваім вытворцам МАРГ рэкамендуе выключыць продажы на экспарт, ніжэйшыя за сабекошт, перакладаючы тым самым увесь груз на пакупніка. Для даступнасці тавараў лімітавыя гандлёвыя надбаўкі на сацыяльна значныя (гэта хлеб, малако, крупы, мяса)  плануюць захаваць, а таксама ўкараняць механізм абмежавання прэмій, бонусаў, надбавак. 

Андрэй Картун, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі: "Будзем рэкамендаваць гандлёвым сеткам абмежаваць бонусы на сацыяльна значныя тавары, таксама мы падрыхтавалі ўказ аб манапалістычнай дзейнасці гандлёвых сетак, які зараз праходзіць ацэнку канкурэнтнага ўздзеяння. І ў цэлым нашы меры будуць накіраваны на тое, каб абмежаваць рыначную сілу, дзе гэта неабходна, і спыніць факты нядобрасумленных паводзін і абмежавання канкурэнцыі з боку замежных пастаўшчыкоў і  імпарцёраў".

Усім вытворцам сыравіны і перапрацоўшчыкам рэкамендуюць калі і павышаць цэны, то толькі не больш чым на 4 %. Гэта ўзровень базавай інфляцыі. Калі з'явяцца неабгрунтаваныя перакосы, МАРГ гатовы перайсці на ручное рэгуляванне па асобных пазіцыях.