МАРГ Беларусі вядзе сістэмны кантроль за цэнамі

28 марта 2022

Кантроль за цэнамі на спажывецкім рынку вядзецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Таксама на сайце ведамства адкрыта электроннае акно, дзе кожны мае магчымасць паведаміць аб завышэнні кошту. Усе звесткі акумулююцца, сістэматызуюцца і прымаюцца ў працу. 

МАРГ рэкамендуе пры фарміраванні цэн зыходзіць з прынцыпу сацыяльнай адказнасці бізнесу, не перакладаць рызыкі на пакупніка і не дапушчаць неабгрунтаванага павышэння кошту тавараў.