Максім Ермаловіч: Зніжэнне падатковай нагрузкі на бізнес - адзін з прыярытэтаў працы Мінфіна

25 Студзеня 2019

Зніжэнне падатковай нагрузкі на бізнес - адзін з прыярытэтаў працы Міністэрства фінансаў сёлета. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч на ўрачыстым вечары, прысвечаным юбілею дзяржоргана. Са 100-годдзем з дня стварэння фінансавай сістэмы Беларусі работнікаў ведамства павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Вялікая ўвага супрацоўніцтву з міжнароднымі арганізацыямі. Ужо сёлета сумесна з Сусветным банкам можа быць падрыхтавана дарожная карта структурных рэформ. Яе мэта - забяспечыць яшчэ большую ўстойлівасць эканомікі да знешніх неспрыяльных шокаў. У цэлым фінансавая сістэма Беларусі стабільная.

Дарожная карта стане асновай для новай праграмы з МВФ. Міністэрства фінансаў будзе ўдзельнічаць у распрацоўцы мер па ўсіх кірунках - ад сацыяльнай палітыкі да паляпшэння бізнес-асяроддзя.