Максім Ермаловіч: Беларусь гатовая плаціць па знешніх даўгах у поўным аб'ёме

25 марта 2020
Беларусь гатовая плаціць па знешніх даўгах у поўным аб'ёме і не бачыць ніякіх праблем з выкананнем абавязацельстваў, - заявіў сёння міністр фінансаў Максім Ермаловіч. За два месяцы на пагашэнне дзярждоўгу было накіравана амаль 400 мільёнаў долараў.  Рэзервы для разлікаў рэгулятар мэтанакіравана назапашваў у папярэднія гады. І калі раней разлік быў па больш плыўным паніжэнні дзярждоўгу і захаванні гэтых рэзерваў, то сёлета мы можам гэтыя назапашанні задзейнічаць больш актыўна і разлічыцца без пратэрміновак.

Таксама ў цяперашніх умовах ваганняў на фінансавых рынках Беларусь захоўвае ўсе выдаткі на сацыяльную сферу, а таксама вытрымлівае прапорцыю - зарплата бюджэтнікаў 80% ад сярэдняга заробку па краіне.