МАГАТЭ не мае прэтэнзій да Беларускай атамнай электрастанцыі

4 марта 2020
Тэма энергабяспекі краіны і шляхі яе ўмацавання  апошнім часам  у топе абмеркавання на ўсіх узроўнях. Гэта пытанне стратэгічнай важнасці, паколькі ад яго напрамую залежаць усе галіны эканомікі. Улічваючы цяперашнюю сітуацыю, у энергетычных пытаннях варта разлічваць перш за ўсё на сябе. І гэта  прынцыповае патрабаванне Прэзідэнта. Дыверсіфікацыя наяўных крыніц і пошук альтэрнатыўных - задача на найбліжэйшыя дні і далёкую перспектыву. Беларусь зможа цалкам адмовіцца ад выкарыстання вуглевадародаў у энергетыцы ўжо да 2030 года. Такі прагноз экспертаў з улікам будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі.

Такім чынам, найбуйнейшы атамны нацыянальны праект у фінальнай стадыі рэалізацыі. Запуск БелАЭС  азначае эканомію каля 5 мільярдаў кубічных метраў газу штогод, а гэта па сённяшніх цэнах каля 700 мільёнаў долараў.

Сёння Беларуская атамная электрастанцыя на заключнай стадыі будаўніцтва. Першы энергаблок гатовы больш як на 90 %. Ён  пачне працаваць, як чакаецца, ужо сёлета. Другі на 70 %,  фізічны пуск  запланаваны ў наступным.

Акрамя таго, праца станцыі дазволіць стварыць у Гродзенскай вобласці амаль 2 з паловай тысячы рабочых месцаў як непасрэдна на самой станцыі, так і ў арганізацыях, якія будуць яе абслугоўваць.

І ўсё ж галоўная ўвага і ўнутры краіны, і міжнароднай грамадскасці да абсалютнай бяспекі станцыі. Беларусь выконвае ўсе патрабаванні МАГАТЭ і рэгулярна запрашае для ацэнкі кожнай стадыі будаўніцтва. Вынікі чарговай, 12-дзённай місіі падвялі сёння.

Аб высновах і выніках  Вікторыя Антоненкава.

У МАГАТЭ няма тэхнічных прэтэнзій да Беларускай АЭС - місія дала 7 агульных рэкамендацый. На электрастанцыі будуць працаваць рэактары пакалення 3+, яны створаны з улікам усіх постфукусімскіх мерапрыемстваў і бяспечныя.

Акрамя таго, Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі выдзеліла ў Беларусі пяць станоўчых практык, якія могуць быць укаранёныя ў іншых краінах. Напрыклад, забеспячэнне гатоўнасці да надзвычайных сітуацый, узаемадзеянне з міжнароднымі зацікаўленымі бакамі, выкарыстанне незалежных экспертных аглядаў. Вынікі ацэначных місій МАГАТЭ з'яўляюцца для Беларусі важным арыенцірам у працы. А таму супрацоўніцтва будзе працягвацца на ўсіх этапах дзейнасці атамнай станцыі, а таксама па іншых кірунках прымянення ядзерных тэхналогій у Беларусі.

БелАЭС на заключнай стадыі будаўніцтва

Сёння Беларусь знаходзіцца на фінальнай стадыі будаўніцтва электрастанцыі. Дэталёва і паслядоўна выконваюцца ўсе этапы, звязаныя з яе запускам. На першым энергаблоку, які амаль гатовы да фізічнага пуску, зараз завяршаецца гарачая абкатка - самы маштабны этап пусканаладжвальных работ.

Міхаіл Міхадзюк, намеснік міністра энергетыкі Беларусі: "Далей ідзе тэхналагічны рэгламент па рэвізіі ўсяго абсталявання, якое прайшло гарачую абкатку. І ідзём на фізічны пуск. У цэлым дадзена станоўчая ацэнка працы Рэспублікі Беларусь па стварэнні нацыянальнай інфраструктуры. Мы да наступнай місіі таксама будзем рыхтавацца. І ўжо добраахвотна яе запрасілі".

Сучасны энергарэсурс

Сумарная магутнасць двух рэактараў Беларускай АЭС 2400 МВт. Ядзерная энергетыка здольная забяспечыць стабільнае энергазберажэнне, неабходнае для сучаснай эканомікі. Гэта канкурэнтаздольная, недарагая, надзейная ў доўгатэрміновай перспектыве крыніца электраэнергіі, якая зарэкамендавала сябе ў эксплуатацыйным плане.

Згодна з прагнозамі экспертаў, увод Беларускай АЭС у эксплуатацыю, а таксама праца з экалагічна чыстымі крыніцамі энергіі (сонца, ветру і вады) дазволяць нашай краіне выйсці ў адзін шэраг з такімі прагрэсіўнымі дзяржавамі, як Паўднёвая Карэя, Кітай і ЗША.