М. Мясніковіч: У ЕАЭС ёсць недагаворанасць і разрыў паміж палітычнымі рашэннямі і практыкай

6 марта 2020
У ЕАЭС ёсць недагаворанасць і разрыў паміж палітычнымі рашэннямі і практыкай. Пра гэта сёння ў Маскве заявіў старшыня ЕЭК на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі. Міхаіл Мясніковіч да гэтага наведаў сталіцы чатырох краін “пяцёркі”, дзе абмеркаваў бягучыя справы і перспектывы ЕАЭС. Многія пытанні датычыліся інтэграцыі, і як адзначыў кіраўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі, яшчэ засталося даволі шмат вузлавых момантаў, якія патрабуюць вырашэння.

Праект стратэгіі далейшага развіцця Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года будзе вынесены на разгляд кіраўнікоў дзяржаў на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 19 мая ў Мінску.