М.Мясніковіч: У Беларусі ўпэўненыя ў доўгатэрміновым і эфектыўным развіцці супрацоўніцтва з Кітаем

21 сентября 2018

З Чжаа Лэцзі сустрэўся і старшыня Савета Рэспублікі. Як заявіў Міхаіл Мясніковіч, у Беларусі ўпэўненыя ў доўгатэрміновым і эфектыўным развіцці супрацоўніцтва з Кітаем. Спікер адзначыў, што наша краіна шмат чаму вучыцца ў КНР, імкнецца запазычаць вопыт, сярод першых падтрымала глабальны праект "Адзін пояс і адзін шлях". У сваю чаргу Чжаа Лэцзі адзначыў, што Беларусь і Кітай - сябры і добрыя партнёры, якія заўсёды аказваюць адзін аднаму шчырую дапамогу.