Лукашэнка: На коне наша харчовая бяспека

22 марта 2022
Збожжа ў сучасных рэаліях становіцца новым золатам і нафтай. Усе сусветныя лідары наперабой крычаць аб глабальным крызісе харчавання, голадзе. Прычым, войкаюць і тут жа самі падштурхоўваюць да гэтага сваёй рыторыкай, санкцыямі,  хлуснёй.

Харчовую бяспеку сёння абмяркоўваюць у Палацы Незалежнасці.  

Пасяўная кампанія ў Беларусі сёлета праходзіць у нестандартных умовах. Гэта і гарачы канфлікт каля паўднёвых межаў, і санкцыйны націск Захаду. Абмежаванні ў нашым рэгіёне моцна паўплывалі на сусветныя цэны. Павысіўся кошт энергарэсурсаў, угнаенняў і харчавання. Украіна - адзін з найважнейшых сусветных пастаўшчыкоў - можа забыць пра паўнавартасную пасяўную. Так што попыт на рынках будзе толькі расці.

Мэты на аграрны сезон

Мэта на аграрны сезон - 9 мільёнаў тон збожжа, 700 тысяч тон рапсу, 5 мільёнаў тон цукровых буракоў. Цяперашняе засушлівае надвор'е ўскладняе сітуацыю, таму Прэзідэнт ставіць жорсткія рамкі правядзення пасяўной кампаніі.

Праблемы бачаць і ліквідуюць


Прэзідэнт акрэсліў пытанні, па якіх даюць асечку рэгіёны. У прыватнасці,  нізкія тэмпы падрыхтоўкі энерганасычаных трактароў у Віцебскай вобласці і назапашвання мінеральных угнаенняў. У краіне іх вырабляецца ў дастатковай колькасці, пытанне ў пастаўках. Гэта датычыцца і паліва. Па пастаўках насення ў найбліжэйшы час таксама пытанне будзе закрыта. Тут Прэзідэнт асобна спыніўся на чарговым укідзе фэйкавай інфармацыі аб насенні цукровых  буракоў.

У цэлым аграрыі Беларусі гатовыя да пасяўной кампаніі. Пра гэта па выніках нарады распавёў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. Да старту масавай пасяўной застаюцца лічаныя дні. Нагадаем, аграрны сектар дае ў нашай краіне каля 6 % ВУП, у галіне працуе 8 % ад ліку занятых у эканоміцы.