Лукашэнка: Без нашых трактароў немагчыма гарантаваць харчовую бяспеку планеты

23 февраля 2022

На МТЗ  у гэтыя хвіліны прэзентуюць  4-мільённы трактар, выпушчаны на заводзе. Мадэль  BELARUS-2022.3.  Папярэдні "юбілейнік" - 3-мільённы - быў выпушчаны  27 гадоў таму. А першы мільённік датуецца 1972 годам. Тады беларускі завод  трапіў у тройку вядучых саюзных прадпрыемстваў,  якія перасягнулі гэту мяжу. 


Віншуючы калектыў прадпрыемства,  беларускі лідар адзначыў,  што абсалютна ўпэўнены  ў перспектывах развіцця МТЗ:  на прадукцыю завода  вялізны попыт у свеце.  Без нашых трактароў  немагчыма гарантаваць харчовую бяспеку планеты, дадаў Аляксандр Лукашэнка.