Лепшых экспарцёраў 2014 года сёння ўзнагародзяць у Мінску

14 мая 2015

У Мінску сёння ўзнагародзяць лепшых экспарцёраў 2014 года сярод айчынных прадпрыемстваў. Пераможцаў конкурсу вылучаць у 20 намінацыях. Журы ацэніць больш як 120 прэтэндэнтаў. Акрамя гэтага сёння будуць ушаноўваць лідараў у машынабудаванні, нафтаперапрацоўцы, сельскай гаспадарцы, транспарце, лагістыцы і іншых абласцях. Конкурс праводзіцца штогод. Яго мэта - садзейнічаць развіццю экспартна-арыентаваных вытворчасцяў, павысіць прэстыж прадпрыемстваў краіны на сусветным рынку.