Лепшыя тэрыторыі для вядзення бізнесу вызначылі ў Беларусі

27 сентября 2019

У фіналістах Гродна, Ліда, Мінская вобласць і Маскоўскі раён сталіцы. Сярод крытэрыяў  не толькі колькасць суб'ектаў гаспадарання, але і дапамога ад мясцовых улад. Чым вышэйшыя адкрытасць і ўзровень дыялогу, тым больш спрыяльны бізнес-клімат.  Развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва  ў невялікіх гарадах і сёлах - важная задача для беларускай эканомікі. Над гэтым улады працуюць сумесна з профільнымі асацыяцыямі і аб'яднаннямі.

Механізм падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу пастаянна мадэрнізуюць. Рэгіянальныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва  будуць працаваць па адзіных правілах. З'явіцца і Нацыянальнае агенцтва развіцця. Для гэтага рабочая група вывучыць вопыт суседніх краін.