Экспарт будаўнічых паслуг Беларусі ў 2015 годзе запланаваны на ўзроўні 1 млрд долараў. Аб гэтым паведаміў намеснік Прэм'ер-міністра нашай краіны Анатоль Калінін, наведваючы будаўнічую выставу Будпрагрэс. Дарэчы, лепшыя ўзоры будаўнічай тэхнікі прапанаваныя на пляцоўцы ля сталічнага Футбольнага манежа. У красавіку наступнага года задумка ўрада - правесці яшчэ адну больш маштабную выставу.
У выставе прымаюць удзел больш як 350 вядучых будаўнічых кампаній з Беларусі, Германіі, Італіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі і Турцыі.














