Лепшая карова краіны дае 14 тон малака за год

7 июня 2018

Працягвае працу найбуйнейшы аграрны форум Беларусі. Сёння на "Белагра" выбралі лепшую карову.

Прэтэндэнткам (а гэта племянныя каровы малочнай пароды) трэба адпавядаць шэрагу крытэрыяў. Але галоўным чынам прывабна выглядаць і даваць добрыя ўдоі. У пераможніцы - каровы Малышкі - гэта ледзь не рэкордны паказчык: 14 тон малака за год.

Спаборніцтва праводзяць штогод. Яно дэманструе поспехі айчыннай селекцыі.

За апошнія гады якасць беларускага малака прыкметна вырасла. Ідзе паступовы пераход да класа экстра. Аб узроўні племянной работы гаворыць і высокі попыт на беларускую жывёлу. Сярод пакупнікоў Казахстан, Расія, Грузія і Узбекістан.