Лакаматывы на базе "Штадлер-Мінск" гатовыя вырабляць для Малдовы

7 июня 2017

У Беларусі можа быць наладжаны выпуск прынцыпова новага для нашай краіны віду чыгуначнай тэхнікі. Лакаматывы на базе "Штадлер-Мінск" гатовыя вырабляць для Малдовы. Наконт гэтага гаварылі сёння падчас візіту прэм'ер-міністра гэтай краіны на прадпрыемства. Госць пазнаёміўся з найноўшымі тэхналогіямі вытворчасці рухомага складу. Да электратранспарту ва ўсім свеце цікавасць павышаная, і Малдова тут не выключэнне.

Візіт Паўла Філіпа прадоўжыўся перамовамі ў Парку высокіх тэхналогій. Развіццё IТ-галіны - адзін з галоўных прыярытэтаў у эканоміках дзвюх краін. Бакі абмеркавалі варыянты кааперацыі.

Прэм'ер-міністр таксама наведаў Нацыянальную бібліятэку і перадавую гаспадарку "Азярыцкі Агра".