Ліцэнзаванне ў Беларусі плануецца рэгуляваць адзіным дакументам

10 января 2018
Сёння гэта заявілі ў Мінэканомікі. Зараз дапрацоўваецца праект указа. Улічваюцца прапановы ад бізнес-саюзаў. Ужо на наступным тыдні чыноўнікі будуць гатовы абмяркоўваць дакумент з экспертамі - разам са спецыялістамі Адміністрацыі Прэзідэнта і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, каб завяршыць гэтую работу ў максімальна сціснутыя тэрміны.