Лідская "Лакафарба" завяршыла мадэрнізацыю і павялічыла магутнасці

18 сентября 2017

Рост экспарту, новыя рынкі і паніжэнне сабекошту. Лідская "Лакафарба" завяршыла мадэрнізацыю і павялічыла магутнасці. Абнаўленне дазволіць па выніках наступнага года паскорыць тэмпы росту больш як на 20 працэнтаў.

Віталь Мілевіч, намстаршыні канцэрна "Беннафтахім": "Памяншаецца сабекошт рэалізуемай прадукцыі, і вырастуць аб'ёмы. Гэтая прадукцыя высокарэнтабельная на рынках сусветных. Мы зацікаўленыя вырабляць яе больш і, натуральна, прадаваць. Гэта, зноў жа, дадатнае сальда, паніжэнне сабекошту, якое ўплывае на больш рэнтабельную працу".

Праект мадэрнізацыі цэха па вытворчасці фталевага ангідрыду - вельмі запатрабаванага за мяжой хімічнага прадукту - рэалізоўвалі ў 4 этапы. Кошт апошняга склаў 36 мільёнаў еўра. Для фінансавання прыцягнулі крэдытныя лініі нямецкіх банкаў.