Лідарам жніва па ўраджайнасці ў цэнтральным рэгіёне застаецца Нясвіжскі раён

21 августа 2017

Там ўборка ўжо завершана, хлеба збіраюць больш за 65 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў - Дзяржынскі раён (57,2) і Мінскі (55,2). Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці - 38 цэнтнераў з гектара.

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай у Слуцкім - 163 тысячы тон. Не намнога адстаюць хлебаробы Нясвіжскага раёна - у іх 143 тысячы. Далей Капыльскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 124 тысячы тон збожжа.