Лідар Малдовы ацаніў беларускае малако і зацікавіўся сакрэтамі поспеху

13 июля 2017

Да ад'езду ў паўночную сталіцу Ігар Дадон наведаў агракамбінат "Дзяржынскі". Філіял "Фалька-Агра" славіцца сваім малаком. Тут вырабляюць толькі клас экстра. Без пастэрызацыі такі прадукт захоўваецца ў холадзе каля тыдня. Малдаўскі лідар ацаніў тэхналогію вытворчасці і паўдзельнічаў у дэгустацыі.

Філіял агракамбіната - адзін з лідараў у вытворчасці малака ў краіне. Надоі дасягнулі еўрапейскага ўзроўню. Ігар Дадон пацікавіўся рэцэптам поспеху беларускага вытворцы і пазнаёміўся з сістэмамі відэаназірання на ферме. Яны дазваляюць кантраляваць жывёлін, а таксама сачыць за дысцыплінай працаўнікоў.