Лібералізацыя бізнесу. Абмеркаванне ў студыі "Галоўнага эфіру"

21 мая 2017

Праца над канчатковай версіяй пакета дакументаў па лібералізацыі бізнесу выходзіць на фінішную прамую. На гэтым тыдні актыўна абмяркоўвалі тыя прапановы і заўвагі беларусаў, якія паступілі за час грамадскіх абмеркаванняў. Іх звыш 400: 380 ідэй прыйшлі на інтэрнэт-партал pravo.by, 50 падрыхтавалі бізнес-саюзы.

Вялікая частка прапаноў датычылася здымання залішніх праверак, ліцэнзавання і больш ільготных умоў для атрымання дазволаў на адкрыццё кафэ, рэстаранаў і магазінаў. Гэта значыць - грамадскае абмеркаванне яшчэ і выявіла самыя праблемныя месцы беларускага прадпрымальніцтва. Як гэтыя пытанні дапамогуць падрыхтаваць дакументы па стымуляванні дзелавой актыўнасці, праца над якімі ідзе ўжо некалькі месяцаў, абмяркуем сёння з нашымі гасцямі. У студыі "Галоўнага эфіру" - дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Пётр Арушаньянц, сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў, начальнік упраўлення каардынацыі дзейнасці кантралюючых (наглядных) органаў Камітэта дзяржкантролю Данута Рыжыкава (відэа).