Лібералізацыя бізнесу будзе спрыяць эканамічнаму росту

22 мая 2017

Новаўвядзенні дазволяць знізіць празмерны ціск на прадпрымальнікаў, што станоўча адаб'ецца на ўцягванні іх у фарміраванне ВУП краіны. Пра гэта ўчора ішла размова ў "Галоўным эфіры". Тыдзень таму скончыліся грамадскія абмеркаванні дакументаў. Зараз да заканадаўчых актаў падлучылася рабочая група. Эксперты круглага стала адзначылі, што самымі спрэчнымі апынуліся пытанні адмены ліцэнзавання і працы кантрольна-наглядных органаў. Тут плануецца істотна паменшыць колькасць праверак. Планавыя наогул будуць адмененыя. Таксама мяркуецца ўвесці чэк-лісты з кантрольнымі спісамі пытанняў, як гэта прынята ў шматлікіх краінах свету.

Данута Рыжыкава, начальнік аддзела галоўнага аналітычнага ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Прыбралі ўсе падставы для прызначэння праверак, якія неслі ацэначнае адценне. Засталіся толькі падставы, якія мяркуюць наяўнасць інфармацыі пра парушэнні з боку суб'ектаў гаспадарання. Альбо гэта будуць парушэнні, звязаныя з яго дзейнасцю, альбо гэта будзе пагроза жыццю і здароўю людзей, альбо пагроза бяспецы дзяржавы. Толькі ў такім разе будуць прызначацца праверкі. Мы адыходзім ад сістэмы планавых праверак, якая існуе ў нас, пераходзім да сістэмы выбарковых праверак".

Праца ў профільных міністэрствах і ведамствах працягнецца і на гэтым тыдні. Самыя рацыянальныя прапановы ўвойдуць у пакет дакументаў па развіцці малога бізнесу ў краіне. Чакаецца, што канчатковая версія заканадаўчых актаў будзе гатовая менш як праз месяц.