Нарыхтоўка драўніны - адна з найважнейшых галін вытворчасці Мінскай вобласці. Сярод лясных гаспадарак цэнтральнага рэгіёна сёння функцыянуе 19 дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Сёлета імі перапрацаваны амаль мільён кубічных метраў драўніны. 260 тысяч з іх пайшлі на дранку. Асаблівая ўвага - экалагічна чыстай энергіі. Так, пры Капыльскім лясгасе працуе пелетны завод. За суткі тут вырабляюць 50 тон біяпаліва. Наша драўніна карыстаецца попытам і за мяжой. Напрыклад, сёлета ў Кітайскую Народную Рэспубліку лясгасы Мінскай вобласцi адгрузілі каштоўнай прадукцыі амаль на 2 мільёны долараў.
Лясгасы Мінскай вобласці пашыраюць рынкі збыту
13 ноября 2020













