Лес тэхналогій будучыні - ключавая тэма беларускага павільёна на "Экспо-2020"

4 мая 2021

Беларусь актыўна рыхтуецца да адной з маштабных падзей - "Экспо-2020". Сусветная выстава стартуе 1 кастрычніка ў Дубаі і прадоўжыцца да 31 сакавіка наступнага года. Пытанні падрыхтоўкі беларускага павільёна абмеркавалі на пасяджэнні аргкамітэта. Павільён на 1400 квадратных метраў з зонамі бізнесу і інвестыцый, спорту і турызму, сувенірны магазін і зона забаў. На сусветнай выставе наша краіна  акцэнт зробіць на высокатэхналагічнай прадукцыі. Акрамя дзелавых мерапрыемстваў  22 кастрычніка плануецца правесці нацыянальны дзень Беларусі. 

І пакуль у Дубаі вядзецца будаўніцтва беларускага павільёна, у розных месцах краіны спецыялісты рыхтуюцца прапанаваць свае праекты шматмільённай аўдыторыі. Такая пляцоўка  - добрая магчымасць набыцця новых рынкаў збыту, стратэгічных партнёраў і прыцягнення інвестыцый.